You need flash!
 

Мроя




Znich утварыліся ў Менску ў 1996 годзе ў складзе: Алесь Таболіч — сьпеў, Аляксандар Беленькі — клявішныя, Аляксей Таргонскі — гітара, Вікторыя Сычэвіч — бас, Аляксандар Гарох — бубны. 13 лютага 1997 годзе адбылася прэзэнтацыя дэбютнага матэрыялу ў клюбе «Вясёлка». Ён быў запісаны на студыі Prokl Enterprise і атрымаў назоў «Язычнік Я…». Музыка гурту ў той пэрыяд уяўляла сабой сумесь doom і death metal зь перавагай клявішаў і паганскай лірыкай, і, дзякуючы яе безумоўнай самабытнасьці, ZNICH атрымалі магутную падтрымку як з боку фанатаў, так і ў музычных крытыкаў. Наступная сэрыя канцэртаў упэўнена замацавала посьпех праграмы, але раптам узьніклыя ідэалягічныя рознагалосьсі паміж Таболічам і Беленькім прывялі да развалу калектыва. Пасьля Алесь прымае рашэньне набраць іншых людзей, і неўзабаве пад знамя ZNICH былі рэкрутаваныя: Аляксандар Камлюк — гітара (ex-Divina Enema), Павел Заручэўскі — бас і Дзяніс Галіцкі — ударныя (абодва ex-HOSPICE). Прыход новых людзей удыхнуў новае жыцьцё ў ідэі Алеся, і яго паганскія тэксты загучалі на фоне нацыянальных беларускіх мэлёдый у цяжкай апрацоўцы. Перайначаныя ZNICH упершыню заявілі аб сабе на акцыі Real Underground, якая адбылася ў Менску 6 чэрвеня 1998 году. У наступным, рэгулярна прымаючы ўдзел у разнастайных канцэртах і фэстах, такіх як Рок-Купальле`98, Дубінушка`98, Baltic Thunder, NuCLEARfree Land, Ліда й г.д., ZNICH атрымалі рэпутацыю каманды, якая актыўна канцэртуе. У складзе ZNICH зьявілася дзяўчына. Яе зьяўленьне ў гурце, па словах Алеся, зьвязана з тым, што ZNICH цалкам адыйшлі ад клявішаў, нават жадалі ўвесьці ў музыку народныя інструмэнты. А жаночы вакал — ён проста дапаўняе канцэпцыю ўсёй іхнай музыкі. 1997 Язычнiк я… 1998 Дух зямлi. 2000 Адчуваннi вясны (сінгл) 2003 Запаветы апошняга старца 2006 Крыжы-абярэгi 2011 Мроя 2016 Слова Зямлi 2017 Чорны Сiмвал 2019 Рух Сонца 2018 Крумкач (сінгл) 2019 Ой над ракою (сінгл) 2020 -Znich/Rutvica РУХ СОНЦА 2021-XXV. Шлях Да Спадчыны (Single) Read more on Last.fm. User-contributed text is available under the Creative Commons By-SA License; additional terms may apply.











© KrMBeN