Дзецідзяцей
Дзецідзяцей — беларускі музычны гурт зь Менску, граючы ў стылі лёгкага року. Удзельнічаюць акторы менскіх тэатраў. Гісторыя Калектыў утварыўся ў 2005 годзе. Неяк перад прэм’ерай спэктакля «Ивонна» ў Купалаўскім тэатры маладыя акторы Раман Падаляка й Міхась Зуй вырашылі павіншаваць рэжысэра-пастаноўшчыка Аляксандра Гарцуева і ў якасьці падарунку паднесьці складзеную імі песьню. Выканаць яе прапанавалі Ганьне Хітрык, паколькі ведалі, што дзеўчына сьпявае. Акампанаваць падахвоціўся Зьміцер Есяневіч. Песьня спадабалася, а хлопцаў у сваю чаргу «ўчапіў» сам працэс сумеснай творчасьці. Тады Ганна й прапанавала стварыць музычны гурт. Праца пайшла, ўдзельнікі выкарыстоўвалі свае напрацоўкі, і ўжо першы канцэрт прайшоў на ўра, ўразіўшы гледачоў сваёй незвычайнасьцю, глыбінёй і шчырасьцю. За год свайго існаваньня гурт стаў вядомы ў сталіцы. Зьявіліся новыя інструмэнты, людзі, ідэі і песьні. «Детидетей» зьявіліся на радыё, тэлебачаньні, адыгралі каля дзесяці канцэртаў. Зусім нядаўна ў гурта зьявіўся першы альбом, а таксама канцэртны DVD. Як кажуць удзельнікі, матэрыялу ўжо зараз хопіць яшчэ на два дыскі, якія прыхільнікі вельмі чакаюць. Але праз аўдыёзапісы нельга адчуць тую энэргетыку й шчырасьць, якую прыносяць тэатральныя Детидетей на свае выступы, там іх трэба ня толькі слухаць, але й глядзець. 3 красавіка 2008 у клубе Дзяржынскага адбыўся канцэрт-прэзэнтацыя другога альбома «ОтЛично», у які ўвайшлі найбольш вядомыя слухачам песьні. 13 чэрвеня ў менскім Доме Афіцэраў гурт адзначыў свой другі дзень нараджэньня. Альбомы * Конверты для снов (2007) * ОтЛично (2008) Кліпаграфія * «Не надо» (2007) * «Звонкая» (2007) * «Синее-синее» (2008) * «Рух» (2010) Удзельнікі * Ганна Хітрык: сьпеў * Міхал Зуй: гітара * Зьміцер Есяневіч: гітара * Павал Чымбаевіч: бас-гітара, баян, акардэон * Уладзімер Ліхашапка: джэмбэ, дудкі-флейты, глёкі * Андрэй Сапоненка: барабаны, пэркусія * Юлія Глушыцкая: віялянчэль Фэн-сайт гурта: https://root.theworkpc.com/music/preview?img=http://detidetey.com Read more on Last.fm. User-contributed text is available under the Creative Commons By-SA License; additional terms may apply.
Belarusian
label_stop_radio
