МутнаеВока
Гурт быў заснаваны ў ліпені 2005-ага. У кастрычніку адбылося першае выступленьне ў кафэ-бары “Восьмы корпус” пад арыгінальным назовам “МУТНАЕВОКА”. Адразу ж пасьля выступу, няглядзячы на тое, што працягваўся ён усяго 15 хвілінаў, музыкі пачулі шэраг прыемных словаў ды абяцаньні дальнейшага супрацоўніцтва. “Некаторы час творчасьць МУТНАГАВОКА знаходзілася ў стадыі “гаражнага року”, - распавядае Аляксандар, басіст гурта, - пасля чаго - з мэтай павышэньня ўзроўня выкананьня, гурт разьвітаўся з бубначом”. Пасьля адбываліся канцэрты ў менскіх клюбах ”Акварыўм”, ”Simple”, ”Step”. “Мутныя” гралі на адной пляцоўцы з “Пнеўманія”, ”Псыхоз” ,”Usplesk”, ”Iris7” і інш. Музыку МУТНАЕВОКА большая колькасць слухачоў адносіць да стылю грандж, але самі музыкі лічаць інакш. “Кожная песьня адрозніваецца адна ад другой. Гурт ніколі не затрымліваецца на адным месцы і заўсёды знаходзіцца ў пошуках новага гучаньня”, - кажа Аляксандар. Хлопцы, жартуючы, называюць свой стыль “мутным рокам”. Склад гурта: Аляксандар Ільін – бас Антон Чарнышоў – бубны Яўген Змушка – сьпеў, гітара Read more on Last.fm. User-contributed text is available under the Creative Commons By-SA License; additional terms may apply.
Grunge
label_stop_radio
